Баранавіцкія ўлады адмовіліся ўсталёўваць помнік “Іосіфу Сталіну”
Гэтая падзея мусіла быць прысвечана да Дня танкіста, які адзначаецца 9 верасня.
Як піша брэсцкая абласная газета “Народная трыбуна”, усталяваць танк "ІС-3" ("Іосіф Сталін-3") на ўездзе ў горад прапанавала Міністэрства абароны. Аднак Баранавіцкі гарвыканкам не падтрымаў гэтую ідэю. Чыноўнікі заявілі, што танк асацыюецца ў людзей з агрэсіяй і гвалтам.