Баранавіцкія ўлады не дазволілі мітынг прадпрымальнікаў
Чыноўнікі сцвярджаюць, што заяўнік парушыў артыкулы 2 і 5 Закона РБ аб масавых мерапрыемствах.
Дакументы для атрымання дазволу на правядзенне мітынгу падаваў актывіст Мікалай Чарнавус. Адказ, падпісаны намеснікам старшыні гарвыканкама Дзмітрыем Касцюкевічам, ён атрымаў учора.
Нагадаем, што Мікалай Чарнавус з паплечнікамі хацеў правесці 19 студзеня мітынг, у якім планаваўся ўдзел 600 прадпрымальнікаў. На 25 студзеня Чарнавус планаваў пікет прадстаўнікоў украінскай дыяспары пад лозунгам “Улады супраць дружбы народаў”.