Баранавіцкія ўлады забаранілі адзначаць 215-я ўгодкі Яна Чачота

А цяпер раённыя ўлады патрабуюць дазвол на збор каля помніка ў Новай мышы. Трэба падаць у райвыканкам заяўку ды яшчэ аплаціць паслугі жыллёва-камунальных службаў, міліцыі і хуткай дапамогі. Адной толькі міліцыі трэба заплаціць 120 тысяч рублёў.

Як паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё старшыня баранавіцкай суполкі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, на святкаванне мелі прыехаць 40-45 чалавек. Аднак прасіць дазволу на тое, каб сабрацца вакол помніка, паспяваць песні і пачытаць вершы, сябры ТБМ прасіць не будуць. Гэта культурнае, а не палітычнае мерапрыемства, падкрэсліў спадар Сырыца.

Яго аднадумцы будуць шукаць іншую магчымасць, каб ушанаваць памяць Яна Чачота і пры гэтым не парушыць закон.