Баранавіцкія злодзеі крадуць часнык і пчолаў
У Баранавіцкім раёне актывізаваліся злодзеі ў вёсках.
З лецішчаў каля вёскі Альсевічы невядомыя скралі часнык. У адной пенсіянеркі скралі 60 галовак часныку, у другой — 74. А яшчэ ў адной бабулі з градаў знікла ажно 685 галовак часныку.
Жыхару вёскі Малахоўцы невядомыя злодзеі сапсавалі гандаль. У УАЗіка, які стаяў насупраць хаты, за ноч знікла 130 кг памідораў і каля 30 кг гуркоў, якія ён ранкам збіраўся везці на базар.
Яшчэ далей пайшлі злодзеі, якія любяць мёд. З баранавіцкага пчолагадавальніка яны скралі не толькі 56 кг мёду, але і чатырох пчаламаткак.