Батанікі знайшлі архідэю, якая цвіце толькі адну ноч
Адкрыццё зробленае на адным з астравоў Папуа - Новай Гвінеі.
Кветкі ўнікальнай расліны распускаюцца толькі ноччу. Архідэя, чые кветкі жывуць толькі адну ноч, была знойдзеная батанікамі падчас палявой экспедыцыі на Новую Брытанію -- востраў у архіпелагу Бісмарка. Па словах навукоўцаў, падобны лад жыцця архідэі для іх застаецца загадкай, паведамляе ВВС.