БАТЭ адправіў ва УЕФА заяўку на футбольную Лігу чэмпіёнаў — 2012/13

Як інфармуе БЕЛТА, у ім значацца футбалісты як з ліста "А" (24 чалавекі), так і з ліста "Б" (14 гульцоў) клубнай заяўкі. Пры гэтым, клуб мае права ўнесці ў ліст "А" прозвішча яшчэ аднаго футбаліста, але толькі да канца дня 17 ліпеня.

Сёлета футбалісты БАТЭ пачнуць выступ у Лізе чэмпіёнаў з 2-га кваліфікацыйнага раўнда. Там яны пазмагаюцца з македонскім "Вардарам".

Першы паядынак васьміразовыя чэмпіёны Беларусі правядуць 18 ліпеня дома на гарадскім стадыёне Барысава. А 25 ліпеня ў матчы ў адказ згуляюць з сапернікамі ў сталіцы Македоніі Скоп'і.

Фота — batosha.net