БАТЭ падняўся на 20 радкоў у рэйтынгу IFFHS
Цяпер ён займае 77-ю пазіцыю.
Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі (IFFHS) апублікавала новы рэйтынг самых моцных клубаў свету.
БАТЭ — адзіны беларускі клуб, які трымаецца ў сотні найлепшых. У новым рэйтынгу "Гомель" страціў адну пазіцыю і апусціўся з 223-га месца на 224-е. У топ-500 трапіў салігорскі "Шахцёр": ён займае 444-е месца.
У першай тройцы рэйтынгу зараз знаходзяцца "Барселона", "Універсідад дэ Чылі" і аргентынскі "Бока Хуніёс". Мадрыдскі "Рэал", які раней займаў трэцяе месца, апусціўся на чацвёрты радок.
Фота — kp.by