Бацька пацярпелага ацэньвае шкоду ад выбуху ў 500 тысяч еўра
Такую ацэнку мужчына даў на сённяшнім паседжанні суда па выбуху ў метро.
Па яго словах, сын з сябрам сядаў у першы вагон метро, калі адбыўся выбух. На хлопцах аплавілася вопратка. Сын мужчыны быў увесь у аскепкавых раненнях. Праз выбух хлопец стаў інвалідам. Дагэтуль у яго целе каля 10 аскепкаў, якія зайшлі занадта глыбока, адзначае БЕЛТА.
Лекары выратавалі хлопцу зрок, але яго яшчэ чакае аперацыя па перасадцы рагавіцы на пашкоджаным воку, а таксама імплантацыя штучнага крышталіка. Праўда, гэта адновіць зрок толькі часткова.
Бацька пацярпелага ацаніў шкоду здароўю і маральную шкоду ў суму не меней за 500 тысяч еўра. У той жа час ён адзначыў, што гэта ў прынцыпе нельга ацаніць у грашах.