Байдачны: футбалісты БАТЭ псіхалагічна ўжо ў адпачынку

Нагадаем, у хатнім матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ прайграў з лікам 0:2. Галоўны трэнер БАТЭ прызнаў памылку трэнерскага штаба. "Дастукацца да каманды не змаглі", сказаў Віктар Ганчарэнка.

Анатоль Байдачны мяркуе, што, магчыма, футбалісты стаміліся і былі задаволеныя ўжо тым, што БАТЭ працягне выступленне ў Лізе Еўропы.

Байдачны: "Я не думаю, што на працягу ўсяго часу "не могуць дастукацца" [трэнеры да футбалістаў]. Магчыма, проста канец чэмпіянату, выйгралі медалі. Магчыма, псіхалагічна не змаглі падрыхтавацца да гульні... Напэўна, псіхалагічна яны ў адпачынку".

Анатоль Байдачны кажа, што "нічога не адбылося", проста да беларускага клуба сапернікі сталі больш сур'ёзна адносіцца, чаго не было на старце групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў.

Вайскоўцы з Венесуэлы на трыбуне мінскага стадыёна "Дынама". Фота — bymedia.net