"БАЖ" просіць аб змякчэнні рэжыму "хатняга арышту" для Ірыны Халіп

Адпаведны ліст накіраваны сёння ў ГУЎС Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба "БАЖ".

Як тлумачыцца ў лісце, перавод з СІЗА пад "хатні арышт" у дадзеным выпадку азначае замену адной турмы на іншую. Бо Ірыне пасля "вызвалення" забаронена падыходзіць да вокнаў, чытаць прэсу, выходзіць у інтэрнет.

Як кажа Літвіна, "мэта нашага ліста — змякчыць рэжым утрымання Ірыны і дамагчыся, каб ёй дазволілі зносіны з навакольным светам, і ў прыватнасці, кантакты з калегамі".