БАЖ заклікае чытачоў абараніць "Народную волю" і "Нашу Ніву"

"Калі справа дойдзе да суду, перадухіліць закрыццё газет будзе ўжо амаль немагчыма. Фармальна ў газет хапае папярэджанняў, каб суд, не ўнікаючы ў сутнасць справы, задаволіў пазовы Мінінфармацыі. Таму спыніць драматычнае развіццё падзеяў ёсць шанец толькі праз адкліканне зваротаў у суд", — лічыць юрыст, намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

Таму БАЖ прапануе чытачам, усім неабыякавым беларусам падтрымаць "Народную волю" і "Нашу Ніву", накіраваўшы адпаведныя звароты ў Мінінфармацыі.

Прыкладная форма такога звароту размешчана на сайце БАЖ.