БЧ: Квіткі ва Украіну не прадаем "па віне" ўкраінцаў
У Беларусі часова спынены продаж квіткоў на ўкраінскім напрамку на снежань.
У прэс-цэнтры Беларускай чыгункі кажуць, што гэта робіцца дзеля выпраўлення раскладу руху міжнародных пасажырскіх цягнікоў у напрамку Украіны.
Галоўны інжынер БЧ Галіна Рабушка кажа, што ва ўсім вінаватыя ўкраінскія чыгуначнікі:
Галіна Рабушка: "Справа ў тым, што ўкраінская ўлада прыняла рашэнне пераводзіць час ў восеньскі-зімовы перыяд. І таму неабходна каардынаваць цалкам новы расклад. Гэта не ад нас залежыць, гэта залежыць ад украінскай чыгункі. Яны яшчэ не далі новы расклад. Як толькі яны яго распрацуюць і нам перададуць, продаж білетаў будзе зноў мажлівы".
На сёння ахвочыя наведаць Украіну ў снежні не змогуць набыць квіткі цалкам на 21 маршрут. Але, кажа Рабушка, як толькі ўкраінцы дадуць новы расклад, Беларуская чыгунка зможа цягам дня аднавіць продаж квіткоў.