"Белаграпрамбанк" зачыніў траціну сваіх абменнікаў

Як паведамляе "Заўтра тваёй краіны", банк часова прыпыніў працу 26 абменных пунктаў. "Белаграпрамбанк" — адзіны з буйных банкаў краіны, які на сваім сайце адкрыта даў звесткі пра зачыненыя абменнікі.

Як выявілася, цяпер зачыненыя чатыры банкаўскія абменнікі ў Мінску, усе абменнікі ў Барысаве і Мар'інай Горцы (па два). Зачыніліся па два абменнікі ў Гомелі і Лідзе, па адным — у Кобрыне, Ваўкавыску, Смаргоні, Івацэвічах, Рагачове, Віцебску, Крычаве. А ў Мазыры банк быў вымушаны прыпыніць нават працу разлікова-касавага цэнтру.