Беларусь абмежавала ўвоз свініны з поўдня Украіны
Гэта звязана з успышкай афрыканскай чумы свінняў у гэтым рэгіёне. Забарона часовая і тычыцца мяса з Запарожскай вобласці.
Абмежаванне дзейнічае з 3 жніўня, перадае БЕЛТА. Разам з часовай забаронай на ўвоз у Беларусь свініны, Міністэрства сельскай гаспадаркі ўвяло таксама шэраг абмежаванняў на імпарт некаторых іншых прадуктаў, у тым ліку кармоў і кармавых дабавак для жывёл расліннага і жывёльнага паходжання.
Адзначым, што для чалавека афрыканская чума свінняў бяспечная, але для жывёл гэтае захворванне смяротнае. Вакцыны супраць яго не існуе.