Беларусь адкажа Літве наконт падзення ўзроўню вады ў Нёмане
Гэта будзе адказ на дыпламатычную ноту суседняй дзяржавы.
Як інфармуе БелаПАН, Літва занепакоеная падзеннем узроўню вады ў Нёмане. Таму афіцыйная Вільня заклікала беларускую ўладу паведаміць аб прычынах гэтага і прыняць неадкладныя меры для выпраўлення сітуацыі. Акрамя таго, Літва просіць дазволіць сваім экспертам ацаніць сітуацыю непасрэдна на тэрыторыі Беларусі.
Адказ Літве рыхтуе Мінпрыроды. У 20-х днях жніўня ён будзе накіраваны спачатку ў беларускі МЗС, а затым у літоўскі. Пра змест гэтага адказу не паведамляецца.
Па звестках літоўцаў, 28 ліпеня ўзровень вады ў Нёмане ў раёне горада Друскенікі апусціўся ніжэй за экалагічныя рамкі. Гэта стварала пагрозу для экасістэмы ракі і навігацыі. Літоўскія эксперты мяркуюць, што гэтая з'ява не была звязаная з натуральнымі працэсамі, а магла быць выкліканая будаўніцтвам Гродзенскай ГЭС.
Фота — vodokanal.grodno.by