Беларусь дачакалася трэцяга траншу крэдыту ЕўрАзЭС — 440 млн долараў
Грошы ўжо прыйшлі на рахунак Міністэрства фінансаў. Іх залічылі ў склад золатавалютных рэзерваў краіны.
Нагадаем, агульная сума крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС складае 3 мільярды долараў. Летась Беларусь атрымала 1 млрд 240 млн долараў, рэшта сумы будзе пераведзеная траншамі ў 2012-2013 гадах. Пасля цяперашняга трэцяга траншу восенню чакаецца чацвёрты транш крэдыту — яшчэ 440 мільёнаў долараў.
Дзеля атрымання гэтых грошай беларускаму ўраду даводзіцца выконваць праграму стабілізацыі плацёжнага балансу і павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі, нагадвае БелаПАН.