Беларусь даганяе "суседнія рэгіёны" па цэнах

"У сакавіку падвышаюцца гранічныя адпускныя цэны на ялавічыну патушную — да 4%, свініну патушную, малако, кефір, смятану, тварог — да 2%; у красавіку — на малако, кефір, смятану, тварог і ялавічыну патушную — да 2%", — адзначаецца ў паведамленні Мінэканомікі.

"Пастанова прынятая па прапанове Мінсельгасхарча ў мэтах паэтапнай кампенсацыі падаражэння малочнай і мясной сыравіны, а таксама набліжэння цэн на малочныя прадукты і мяса да цэн у суседніх рэгіёнах", — тлумачыць рашэнне Мінэканомікі.

Інакш кажучы, "танныя" беларускія мяса і малако ўсё яшчэ знаходзяцца пад пагрозай бескантрольнага вывазу ў суседнія краіны.