Беларусь дапамагае Ірану абыходзіць санкцыі ААН?
Такое меркаванне выказваюць заходнія дыпламаты, перадае агенцтва Reuters.
Нагадаем, што на Іран у 2006 годзе былі накладзеныя санцыі ААН. На думку дыпламатаў, Беларусь становіцца ключавым элементам у памкненнях Ірана развіваць свой зенітна-ракетны і ядзерны патэнцыял. Па словах дыпламатаў, якія пераказвае "Тэлеграф", Беларусь нібыта дапамагае іранцаў атрымаць доступ да расійскіх тэхналогій.
Па інфармацыі дыпламатаў, на гэтым тыдні ў Мінску знаходзяцца прадстаўнікі экспертаў Рады Бяспекі ААН. Яны хочуць абмеркаваць з беларускімі ўладамі іх супрацоўніцтва з Іранам.
Тым часам фірмы, падазраваныя ў супрацоўніцтве з Іранам, адпрэчваюць абвінавачванні.