Беларус дзесяць гадоў прадаваў украінцам дзіцячае порна
Мужчына зарабляў па 7 тысяч долараў у месяц на забароненым відэа.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Украине", гандляра дзіцячай парнаграфіяй злавілі ў Днепрапятроўску. Беларус распаўсюджваў відэа праз Інтэрнэт. Героямі "фільмаў" станавіліся дзеці ад 5 да 12 гадоў з малазабяспечаных сем'яў, сіроты і бяздомныя.
Здымкі відэаролікаў праводзіліся ў Беларусі, Расіі, Украіны, Камбоджы, Малайзіі ды іншых краінах. Распаўсюд парнаграфіі быў адзіным заробкам для беларуса. Мужчына атрымліваў па 7 тысяч долараў у месяц.
За незаконны бізнэс затрыманаму пагражае ад 5 да 10 гадоў пазбаўлення волі.