Беларусь гатова паставіць ва Ўкраіну 2 млн тон нафтапрадуктаў
І зробіць гэта ў 2011 годзе, калі ўкраінскі бок не ўвядзе абмежавальных захадаў і такім чынам не перашкодзіць рэалізацыі гэтага плана.
Аб гэтым заявіў 24 лютага генеральны дырэктар кампаніі "БНК-Украіна" Мікалай Васілевіч.
Кампанія "БНК-Украіна" з'яўляецца даччыным прадпрыемствам "Беларускай нафтавай кампаніі", якая спецыялізуецца на рэалізацыі беларускіх нафтапрадуктаў на ўкраінскім рынку.
Як раней паведамлялася, Мінэканомікі Ўкраіны па патрабаванні Мінэнерга пачало спецыяльнае расследаванне па пытанні імпарту беларускіх нафтапрадуктаў. Падставай для гэтага стаў зварот кіраўнікоў шасці ўкраінскіх НПЗ да міністра энэргетыкі і вугальнай прамысловасці Юрыю Бойкі з просьбай ўвесці антыдэмпінгавыя пошліны на нафтапрадукты, перадае ІА REGNUM.