Беларусь гатовая плаціць за нафту і газ беларускімі рублямі?
Краінам Мытнага саюза неабходна дамовіцца наконт больш глыбокага прымянення нацыянальных валют ва ўзаемаразліках.
З такой заявай выступіў сёння міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.
Сэнс прапановы зразумелы: у Беларусі не хапае валюты для разлікаў па імпарце. Відаць, мяса і малако Беларусь гатовая прадаваць Расіі за канверсоўныя расійскія рублі, а нафту і газ купляць за абмежавана канверсоўныя беларускія?