Беларус хаваўся ад расійскіх і беларускіх праваахоўнікаў у Дагестане
Падазраванага ў серыі крадзяжоў этапавалі ў Смаленскую вобласць.
23-гадовы магіляўчанін хаваўся ад паліцэйскіх амаль год. Пра гэта паведамляе smol.kp.ru У дадзены момант яго правяраюць на дачыненне да здзяйснення крадзяжоў з дачных домікаў у Смаленскай вобласці.
Два крадзяжы былі ўчыненыя зімой мінулага года. Злодзеі скралі электраінструменты і прадукты харчавання, а на месцы злачынства пакінулі мноства адбіткаў пальцаў. Праверыўшы гэтыя сляды па базе дадзеных, паліцэйскія ўстанавілі асобы дваіх падазраваных. Адным з іх быў грамадзянін Беларусі.
Расійскія паліцыянты абвясцілі яго ў вышук. Неўзабаве яны атрымалі інфармацыю, што мужчына адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волі на тэрыторыі Беларусі. Аднак улетку з Беларусі прыйшла інфармацыя, што мужчына знік. Пошукі ўцекача працягнуліся, і ў студзені гэтага года ён быў знойдзены ў Дагестане, у горадзе Каспійску.