Беларусь і Латвія ліквідуюць чэргі на мяжы

Сустрэча Аляксандра Шпілеўскага і Таліса Краваліса адбылася на беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску "Урбаны - Сілене". Бакі абмеркавалі сітуацыю з чэргамі ў пунктах пропуску. Яны таксама адзначылі неабходнасць неадкладнай ліквідацыі чэргаў. Зрабіць гэта дазволіць сістэма папярэдняга апавяшчэння аб чэргах, паведамляе БелаПАН.