Беларусь і Расія дамовяцца наконт кантролю за ўзбраеннямі

Прадстаўнікі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі ўзгодняць пазіцыі ў пытаннях выканання міжнародных дамоваў у гэтай галіне. Расійскую дэлегацыю на перамовах ачоліць старшыня Нацыянальнага цэнтру па змяншэнні ядзернай небяспекі Расіі палкоўнік Руслан Шышын, паведамляе БЕЛТА.