Беларусь і Украіна распрацуюць 20 сумесных навуковых праектаў
Пратакол аб супрацоўніцтве і сумеснай дзейнасці падпісалі адпаведныя ведамствы.
Кіраўнік Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Ігар Войтаў падпісаў з кіраўніком Дзяржаўнага агенцтва Украіны па пытанням навукі, інавацый і інфарматызацыі Уладзімірам Сяміножанкам пратакол, які прадугледжвае цеснае супрацоўніцтва па дваццаці праектам. Бакі таксама дамовіліся правесці ў лістападзе сумесны навуковы семінар, паведамляе агенцтва УНІАН.