Беларусь хоча купіць у Кітаі абсталяванне для назірання?
Перамовы ідуць з буйной кітайскай кампаніяй Huawei Technologies Co.
Пра гэта са спасылкай на The Wall Street Journal паведамляе сайт inopressa.ru. Нядаўна Huawei паведаміла, што змяншае маштаб сваёй дзейнасці ў Іране. Гэта адбылося пасля таго, як The Wall Street Journal паведаміла, што Huawei спрыяе тэхналогіям, з дапамогай якіх іранская паліцыя можа адсочваць месцазнаходжанне мабільных тэлефонаў. Перамовы ў Беларусі — знак, што Huawei працягвае імкнуцца да кантрактаў з аўтарытарнымі рэжымамі, падкрэслівае газета.
Раней беларускі бок паведамляў, што філіял Huawei абмяркоўваў сістэмы відэаназірання, якія можна ўжываць для абароны цэнтральных раёнаў гарадоў і стратэгічных аб'ектаў.
Праваабаронцы перасцерагаюць, што такія сістэмы могуць умешвацца ў прыватнае жыццё.