Беларусь хоча на 20% павысіць плату за транзіт расійскай нафты

Пра гэта РІА "Новости" паведаміла крыніца ў органах дзяржаўнага кіравання Беларусі. Па словах беларускіх чыноўнікаў, іх прапановы грунтуецца на змене ўмоваў па перапампоўцы нафты. Найперш, гаворка ідзе пра падаражэнне энерганосьбітаў.

Беларусь абавязаная ўзгадняць з Расіяй тарыфную палітыку ў галіне транзіту нафты.