Беларусь лідыруе ў Еўропе па хуткасці росту цэн
Пры гэтым афіцыйная статыстыка сведчыць, што інфляцыя ў Беларусі па стане на люты 2013-га складае 4,3%.
Лічба невысокая, але яна дасягаецца толькі таму, што па методыцы Белстата штогод 1 студзеня адбываецца "абнуленне" інфляцыі.
А вось у заходняй традыцыі публікацыя гадавой інфляцыі. Гэта значыцца цэны ў лютым гэтага года параўноўваюцца з цэнамі ў лютым мінулага года. Па такой методыцы падліку інфляцыя ў Беларусі складае 22,7%, інфармуе "Наша ніва".
Гэта найбольшы паказчык сярод еўрапейскіх дзяржаў. У наступнай краіне з нестабільнай эканомікай, Сербіі, цэны выраслі на 12,4%. Яшчэ чатыры краіны, Турцыя, Расія, Ісландыя і Венгрыя, маюць гадавую інфляцыю вышэй за 5%. Усе астатнія — меншую.
У Еўрасаюзе ў сярэднім цэны за год выраслі на 2%. На супрацьлеглым баку ад Беларусі ў рэйтынгу знаходзяцца Швейцарыя і суседняя Украіна. У гэтых краінах цэны за апошнія год нават зменшыліся.