Беларусь — Літве: Нёман змялеў ад засухі, а не ад ГЭС

Нагадаем, 2 жніўня літоўскі МЗС накіраваў ноту ў Беларусь — у МЗС і Мінпрыроды. Літва прасіла прыняць неадкладныя меры, каб прыпыніць зніжэнне ўзроўню вады ў Нёмане. Літоўскія эксперты меркавалі, што вінаватае ва ўсім вадасховішча Гродзенскай ГЭС.

Аднак спецыялісты з Мінпрыроды Беларусі паведамілі БелаПАН, што прычынай сталі кліматычныя пагодныя ўмовы ў рэгіёне. Увосень 2011 года ў Беларусі выпала анамальна малая колькасць ападкаў, і іх недахоп не быў папоўнены нават падчас вясновай паводкі.

Беларускія спецыялісты хочуць правесці маніторынг узроўню вады ў Нёмане, які дазволіць зрабіць канчатковыя высновы аб прычынах сітуацыі. Чакаецца, што праца будзе завершаная ў першай дэкадзе верасня.

Фота — tio.by