Беларусь можа адмежаваць украінцаў ад вольнага ўезду ў ЕС
Ахаладжэнне адносін з Беларусьсю можа ўскладніць для Ўкраіны перамовы з Еўрасаюзам па ўвядзенні бязвізавага рэжыму.
Такое меркаванне выказала "Украінскай праўдзе" крыніца ў МЗС Украіны. Па яго словах, Беларусь наўрад ці будзе спяшацца ў пытаннях дэмаркацыі межаў з Украінай. А гэта - важкае патрабаванне ЕС у кантэксце дыялогу пра бязвізавы рэжым.
"Гэта тэма зноў адкладаецца. Беларусь і раней не жадала падаваць нам ратыфікацыі, а зараз пасля інцыдэнту атрымання грамат будзе праблематычным", - сказаў суразмоўца. Пад "інцыдэнтам" маецца на ўвазе адмова Лукашэнкі ад прыезду ў Чарнобыль, які суправаджаўся абвінавачваннем украінскага кіраўніцтва ў "вашывасці".