Беларусь на 12% павышае тарыф на транзіт нафтапрадуктаў

Папярэдняе павышэнне тарыфаў адбылося з 1 красавіка 2012 года — на 10% да $2,09 за адну тону.

"Интерфакс-Запад" нагадвае, што транзіт нафтапрадуктаў па тэрыторыі Беларусі ажыццяўляе расійскае прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт" па магістральным трубаправодзе, які праходзіць па тэрыторыі краіны і з'яўляецца ўласнасцю расійскага боку. Сярэднегадавы аб'ём транзіту складае каля 9 мільёнаў тон.

Рашэнні аб павышэнні тарыфаў прымаюцца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемадзеянні пры эксплуатацыі магістральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыі нашай краіны.