Беларусь не будзе абмяжоўваць імпарт украінскай прадукцыі
Пра гэта заявіў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі нашай краіны.
Такім чынам, ён абверг інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, пра запланаваную ад 5 сакавіка забарону, у адказ на аналагічныя дзеянні з боку Украіны. Нагадаем, наша паўднёвая суседка адмовілася ад беларускай малочнай і мясной прадукцыі.
Як інфармуе БЕЛТА, беларускі бок спадзяецца вырашыць праблемныя пытанні з Украінай без абмежавальных захадаў у адказ.