Беларусь не мае афіцыйных звестак пра допінг у другога алімпійца
Прынамсі, такой інфармацыі не мае дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Аляксандр Ванхандла.
Нагадаем, што ўчора з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што акрамя Надзеі Астапчук допінг выяўлены ў яшчэ аднаго беларускага ўдзельніка Алімпійскіх гульняў у Лондане.
Аляксандр Ванхандла паведаміў "Народнай Волі", што ніякіх афіцыйных звестак пра гэта пакуль няма. Даваць каментары з нагоды чутак дырэктар антыдопінгавага агенцтва адмаўляецца.
Фота — sport48.ru