Беларусь не спяшаецца адказваць на санкцыі Еўрасаюзу

Таксама Беларусь заклікае Еўрасаюз вярнуцца да канструктыўнага дыялогу. Пра гэта заявіў у чацвер прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных. Ён падкрэсліў, што Беларусь ніколі не выступала эскалатарам напружанасці, перадае сайт interfax.by


Нагадаем, што 20 чэрвеня Еўрасаюз пашырыў санкцыі супраць афіцыйнага Мінску. У спіс неўязных былі ўнесеныя яшчэ чатыры чалавекі. Акрамя таго, Еўрасаюз увёў эканамічныя санкцыі супраць трох беларускіх кампаніяў.