Беларусь паднялася ў рэйтынгу ФІФА
21 снежня апублікаваны абноўлены рэйтынг ФІФА.
Зборная Беларусі паднялася ў ім на адно месца. Па выніках года наша каманда размясцілася на 64-й пазіцыі. Раней яна займала 65-ю прыступку.
Першая дзясятка рэйтынгу не зазнала зменаў, адзначае Goals.by. У ёй знаходзяцца Іспанія, Нідэрланды, Нямеччына, Уругвай, Англія, Бразілія, Партугалія, Харватыя, Італія, Аргенціна.