Беларусь папрасіла крэдыт на падтрымку плацежнага балансу

Рашэнне аб прадстаўленні са сродкаў фонду крэдыту Беларусі на падтрымку збалансаванасці яе плацежнай сістэмы можа быць прынятае да сярэдзіны 2011 г.

Пра гэта журналістам паведаміў намкіраўніка ЕАБР Сяргей Шаталаў, перадае Прайм-ТАСС.

Аб'ём крэдыту, паводле Шаталава, пакуль не вызначаны.

"Пакуль мы сумы вызначыць не можам, бо эканамічная сітуацыя ў краіне эвалюцыянуе і сума патрэбы краіны мусіць вызначацца на момант завяршэння аналізу сітуацыі. Пакуль мы рыхтуем такі аналіз", — сказаў ён.

Шаталаў назваў няпростай сітуацыю ў Беларусі, адзначыўшы, што апошнія 4 гады ў краіне "пашыраецца дэфіцыт балансу па бягучых плацежных аперацыях".

Фота: potrebitel.by