Беларусь павялічыць здабычу нафты ў Венесуэле
У 2011 годзе беларуска-венесуэльскае СП "Петралера БелаВенесалана" здабудзе 1,35 млн тон нафты і 835 млн куб. м спадарожнага газу.
Пра гэта 16 сакавіка паведаміла прэс-служба ВА "Беларуснафта".
Павелічэнне здабычы нафты складзе 600 тысяч тон у параўнанні з 2010 годам, а спадарожнага газу — 320 млн куб. м. Далейшае развіццё беларуска-венесуэльскага СП абумоўленае прадстаўленнем яму дадатковых радовішчаў. Цягам 2010 года была атрыманая ліцэнзія на здабычу газу ў шасці радовішчах, а ў снежні дэкрэтам прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса былі перададзеныя яшчэ два нафтавыя радовішчы.