Беларусь перадала Шымону Перэсу расстрэльны спіс з імёнамі яго сваякоў
Прэзідэнт Ізраіля атрымаў змрочны падарунак з рук прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча.
Мясніковіч, які прыехаў у Ізраіль з прыватным візітам, сустрэўся з Перэсам, каб перадаць яму знойдзеныя ў архівах нацысцкія дакументы, якія сведчаць аб расстрэлах яўрэяў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
У расстрэльных спісах, прывезеных з Беларусі, фігуруюць імёны 22 сваякоўПерэса па маці і па бацьку. Прэзідэнт Ізраіля ўспомніў і шэраг іншых людзей --сяброў і знаёмых, імёны якіх згадваюцца ў спісах расстраляных і спаленых.
Як паведамляе NEWSru, акрамя архіўных дакументаў, беларускіпрэм'ер падарыў Перэсу ёмістасць з зямлёй з вёскі Вішнева, у якой нарадзіўсябудучы прэзідэнт Ізраіля.