Беларусь — першая па росце спажывецкіх коштаў сярод краін былога СССР

Гэта больш, чым ва ўсіх астатніх краін былога СССР, канстатуе БелаПАН. У бліжэйшых за Беларуссю Казахстана і Літвы кошты выраслі толькі на 2,4%. Трэцяе месца займаюць Расія, Таджыкістан, Эстонія — па 2,3%. Найменш кошты выраслі ва Украіне — 0,4%.

А вось у Грузіі ды Азербайджане кошты нават зменшыліся — на 0,4% і 0,8%, адпаведна.

Нагадаем, што летась праз фінансавы крызіс Беларусь таксама заняла першае месца сярод краін былога СССР па росце спажывецкіх коштаў — каля 110%.