Беларусь прапануе АБСЕ стварыць універсальныя стандарты выбараў

Беларусь прапануе распрацаваць універсальныя стандарты правядзення, ацэнкі і назірання за выбарамі. Такую прапанову яна вынесе для абмеркавання на паседжанне Савета міністраў замежных спраў АБСЕ.

Савіных: "Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у паседжанні Савета міністраў замежных спраў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Дэлегацыю ўзначальвае міністр замежных справаў Сяргей Мартынаў. Мы прымем удзел ва ўсіх мерапрыемствах. Беларускі бок плануе ініцыяваць абмеркаванне цэлага шэрага пытанняў. Гэта і свабода перамяшчэння, і лібералізацыя ўсіх візавых працэдур, і распрацоўка універсальных стандартаў правядзення, ацэнкі і назірання за выбарамі".

Паседжанне Савета міністраў замежных справаў АБСЕ пройдзе ў Вільні 6-7 снежня.