Беларус разбіўся на аўтамабілі ў Расіі
У Пензенскай вобласці ў выніку аварыі загінуў жыхар нашай краіны.
Як паведамляе сайт penzainform.ru, здарэнне адбылося 19 ліпеня каля гадзіны ночы.
Паводле папярэдняй версіі, у аварыі вінаваты беларус-кіроўца аўтамабіля “Форд”. Пры развароце ён не саступіў дарогу аўтамабілю, які рухаўся ў спадарожным кірунку. У выніку адбылося сутыкненне “Форда” з МАЗам.
Шанцаў выжыць у беларуса практычна не было. Два пасажыры “Форда” з траўмамі рознай ступені цяжкасці знаходзяцца ў лякарні.