Беларусь спадзяецца здабываць больш нафты ў Венесуэле

Пра гэта паведаміла 28 сакавіка прэс-служба ДВА "Беларуснафта".

Новыя радовішчы размешчаны на захадзе Венесуэлы ў раёне возера Маракайба. Згодна з указам прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса ад 22 сакавіка 2011 года, пачатак здабычы нафты на гэтых радовішчах пачнецца ў бягучым годзе.

Згодна з планам, цягам 2011 года на сямі нафтавых радовішчах спецыялісты "Петралера БелаВенесалана” здабудуць больш за 1 млн. тон вуглевадароднай сыравіны.