Беларусь спрашчае выдачу візаў, але ў аэрапорце іх змогуць атрымаць не ўсе
Саветам міністраў прынята новая рэдакцыя візавых правілаў, якая прадугледжвае спрашчэнне працэдуры выдачы візаў.
Аб гэтым на брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных:
"Новая рэдакцыя візавых правілаў прадугледжвае вызваленне ад неабходнасці атрымання візаў замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія маюць сапраўдны від на жыхарства ў Беларусі. Пашырана кола асобаў, якія маюць права на наведванне месцаў пахавання, вызначаны падставы для атрымання беларускай візы для лячэння. Уніфікаваны асобныя формы хадайніцтваў аб выдачы віз і візавых анкет".
Пры гэтым з 1 верасня магчымасць атрымання ўязных віз у Нацыянальным аэрапорце захаваецца толькі для грамадзян замежных дзяржаў, у якіх адсутнічаюць дыппрадстаўніцтва або консульскія ўстановы Беларусі.
Фота — bymedia.net