Беларусь выплаціла 530 мільёнаў долараў па вонкавых дзяржпазыках

Такую лічбу падчас прамой лініі назваў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, перадае БЕЛТА. Па яго словах, у красавіку маюць быць чарговыя плацяжы. Такім чынам, міжнародныя рэзервы краіны могуць змяншацца. Але паралельна, кажа Харкавец, ёсць і планы па іх папаўненні — гэта дадатнае сальда гандлёвага балансу і запланаванае прыцягненне рэсурсаў на вонкавых рынках. Таксама сёлета плануецца атрымаць 880 мільёнаў долараў у пятым і шостым траншах крэдыту Антыкрызіснага фонду  ЕўрАзЭС.

Выдаткі па пагашэнні і абслугоўванні вонкавых пазык Беларусі ў 2013 годзе складуць больш за 3 мільярды долараў. Гэта амаль удвая перавышае вынік 2012 года.

Фота — belarus.by