Беларусь заклікае міжнародную супольнасць актывізавацца

Беларусь заклікае актывізаваць высілкі міжнароднай супольнасці, і ў першую чаргу міждзяржаўнае ўзаемадзеянне на прасторы СНД, для правядзення расследавання і пакарання вінаватых у тэракце ў маскоўскім аэрапорце Дамадзедава. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 25 студзеня заяве беларускага МЗС, паведамляе БелаПАН.

"Беларусь рашуча асуджае тэрарызм ва ўсіх яго праявах. Мы падкрэсліваем неабходнасць рашучай і скаардынаванай барацьбы з гэтай ганебнай з'явай сучаснасці", — гаворыцца ў заяве.