Беларусь занялася правамі чалавека ў іншых краінах

Таксама беларускі бок раіць Чэхіі правесці ўсебаковае, празрыстае расследаванне сцвярджэнняў пра тое, што ўлады гэтай краіны ўдзельнічалі ў сакрэтных праграмах ЦРУ. Такія заявы беларуская дэлегацыя зрабіла на 14-й сесіі Рабочай групы ААН па ўніверсальным перыядычным аглядзе. Мерапрыемства праходзіць у Жэневе з 22 кастрычніка па 5 лістапада. У часе сесіі разглядаюць сітуацыю з правамі чалавека ў шэрагу краінаў.

Акрамя Чэхіі, дэлегацыю нашай краіны непакоіць становішча ў Аргенціне, Беніне, Габоне, Паўднёвай Карэі. Беларускія дыпламаты, у прыватнасці, рэкамендавалі гэтым дзяржавам змагацца з гандлем людзьмі, сэксуальнай эксплуатацыяй дзяцей, гвалтам над жанчынамі і гендэрнай няроўнасцю, перадае БелаПАН.