Беларусь зацікаўленая ў арэндзе чарнагорскіх караблёў
Аб гэтым паведамляе Міністэрства транспарту балканскай краіны.
Паводле інфармацыі сайта montenegro-today, у Мінску ужо прайшла сустрэча міністраў транспарту абедзьвюх краін. Андрыя Ломпар абмеркаваў з беларускім калегам Іванам Шчэрбай магчымасць супрацоўніцтва ў сферы марскіх перавозак.
Акрамя гэтага, краіны абмяркоўваюць новыя пагадненні ў галіне паветраных перавозак.
На дадзены момант марскога флоту ў Чарнагорыі не існуе. Два першыя судны толькі будуюцца ў верфях Шанхая.