Беларусь згубіла ўсе шансы трапіць на Еўра-2012

Зборная Беларусі па футболу прайграла ўчора ў прынцыповым матчы камандзе Босніі і Герцагавіны з лікам 1:0 і не трапіць на чэмпіянат Еўропы 2012. За ўсю гульню падапечныя Бернда Штанге змаглі толькі аднойчы нанесці ўдар у створ варот. Варта адзначыць таксама, што беларусы сыходзілі з поля без двух футбалістаў. Англійскі арбітр выбаліў з поля за парушэнні двух ігракоў зборнай Беларусі. Нагадаю, што чэмпіянат Еўропы 2012 пройдзе ў Польшчы і ва Украіне.