Беларусам, пацярпелым ад банкруцтва "Ланта-тур ваяж", абяцаюць кампенсацыю

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, прадстаўнікі беларускіх турфірмаў хочуць вырашыць усе спрэчкі са сваімі кліентамі ў дасудовым парадку. У той жа час чыноўнік не можа гарантаваць, што ўсім пацярпелым кампенсуюць матэрыяльную шкоду.

Нагадаем, што пасля банкруцтва расійскай фірмы восем нашых суайчыннікаў не змаглі паляцець у месцы адпачынку з Масквы, а адна сям'я засталася ў Таіландзе. Па словах Несцяровіча, зараз іх вяртаюць дадому — частка людзей дастаўленая ў Беларусь 31 студзеня.