Беларусам раяць рабіць прышчэпку супраць гепатыту А
Перад паездкай на адпачынак у Турцыю, Егіпет ці іншыя краіны Азіі і Афрыкі.
Медыкі нагадваюць, што вірус гепатыту А лёгка распаўсюджваецца разам з ежай і вадой, праз розныя прадметы і іншымі шляхамі, ён выклікае вострае захворванне печані. У нашай краіне захворванне на гепатыт А зніжаецца, аднак у суседніх краінах рэгіструюцца выпадкі, калі вірус "прывозяць" з таго ж Егіпта.
Прышчэпку варта зрабіць як мінімум за два-чатыры тыдні да выезду. Імунітэт захаваецца на год-паўтара, інфармуе БелаПАН.
Фота — kalita.by